Інфармацыя пра смерць доктара Алега Суконкі аказалася непраўдзівай


Інфармацыя пра смерць доктара Алега Суконкі аказалася непраўдзівай.

Паведамленне пра смерць апублікавала «Наша Ніва».

Алег Суконка.
Фота: Наша Ніва

Алег Суконка ўзначальваў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медычнай радыялогіі імя Аляксандрава з 2010 года. Ён адзін з найлепшых анколагаў Беларусі.

У 2016 годзе Суконку прызначылі ад Менскай вобласці ў Савет Рэспублікі, а ў 2019-м перапрызначылі ў новае скліканне.

У пачатку 2020 года Суконка страціў пасаду дырэктара анкацэнтру. У яго была асабістая непрыязь з колішнім міністрам аховы здароўя Уладзімірам Каранікам, якой ён не хаваў.

«З Каранікам у нас асабістая непрыязь. Прычым сур’ёзная. Я думаю, што ён рэдкі першарадны дэмагог. Гэта Качанава яго прывяла… Калі мяне прасілі даць яму характарыстыку, я сказаў: магу напісаць вялікімі літарамі на паперчыне, але гэта будзе непрыстойнае слова. А калі ён прыйшоў у міністэрства, мяне выкінулі без права працаўладкавання», – казаў Алег Суконка пра Караніка ў інтэрв’ю «Народнай волі».

Таксама Суконка крытыкаваў Мінздароўя за публікацыю сфальсіфікаванай статыстыкі пра каронавірус:

«Трэба даваць нармальную, правільную, сумленную статыстыку пра каронавірус і з яе зыходзіць. Ніхто не павінен баяцца гэтай статыстыкі! Колькі ў нас па-сапраўднаму людзей хворыя на ковід? Ні вы, ні я не ведаем дакладнага адказу. Я не проста ўздымаў, а наехаў з гэтай нагоды на цяперашняга і папярэдняга міністраў аховы здароўя. Я пытаўся: дзе канферэнцыя па выніках першай хвалі каронавіруса? Чаму не правялі, не патлумачылі, не зрабілі высноваў? Гэта самае важнае – зрабіць высновы, намеціць праграму, зразумець, што рабіць далей. Каронавірус нікуды не дзенецца».

Абноўлена
Пасля Дня медыка Лукашэнка забраў дзяржаўныя прэміі ў двух дактароў-анколагаў
2021.06.22 08:59

У чэрвені 2021 года Лукашэнка пазбавіў Суконку Дзяржаўнай прэміі за 2020 год. 15 сакавіка 2022-га Савет Рэспублікі спыніў дэпутацкія паўнамоцтвы медыка.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў