Пастаўкі зброі ва Украіну павялічацца – кіраўнік NATO


Кіраўнік NATO Енс Стольтэнбэрг заявіў, што чальцы Альянсу не выканалі абяцанняў аб вайсковай дапамозе Украіне ў апошнія месяцы, але сказаў, што плынь зброі і боепрыпасаў зараз павялічыцца. Гэта адбылося падчас незапланаванага візіту Стольтэнбэрга ў Кіеў 29 красавіка, піша «Reuters».

Wołodymyr Zełenski, Jens Stoltenberg, Kijów, wizyta, NATO, Ukraina, czy Ukraina jest członkiem NATO, czy Ukraina będzie członkiem NATO, kiedy, wojna na Ukrainie, najnowsze wiadomości
Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Кіеў, 29 красавіка 2024 года.
Фота: president.gov.ua

Генеральны сакратар NATO правёў перамовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

«Я таксама буду вельмі шчыры з прэзідэнтам Зяленскім і Радай, што хаўруснікі ў NATO не далі таго, што мы абяцалі ў апошнія месяцы», – сказаў Стольтэнбэрг.

Пасля няўдалага контрнаступлення ўкраінскіх войскаў у мінулым годзе расейская армія перахапіла ініцыятыву на фронце. Украінскія ўлады рэгулярна кажуць пра недахоп зброі і боепрыпасаў.

«Злучаныя Штаты выдаткавалі шэсць месяцаў на ўзгадненне пакету захадаў, а еўрапейскія саюзнікі не далі абяцаных намі боепрыпасаў. Але цяпер я ўпэўнены, што сітуацыя зменіцца», – працягнуў Стольтэнбэрг.

Ён нагадаў, што Кангрэс ЗША ўхваліў пакет дапамогі Украіне на суму больш за $ 60 млрд, які быў хутка падпісаны прэзідэнтам Джо Байдэнам, а прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Рышы Сунак абвясціў на мінулым тыдні аб «рэкордна высокіх» абавязках перад Кіевам.

Hавiны
Вялікая Брытанія павялічыць падтрыманне Украіны
2024.04.23 09:11

Стольтэнбэрг таксама адзначыў, што Нямеччына пагадзілася даць Украіне новую сістэму супрацьпаветранай абароны «Patriot», а Нідэрланды павялічылі дапамогу Кіеву. Ён сказаў, што чакае і іншых крокаў у падтрыманні Украіны.

«Гэта зменіць сітуацыю – як змяніла яе адсутнасць падтрымання», – сказаў кіраўнік NATO.

Паводле яго, расейцы заплацілі «высокую цану за нязначныя тэрытарыяльныя набыткі», і Украіна яшчэ можа пераламаць сітуацыю.

«Украіне яшчэ не позна атрымаць перамогу. Але менавіта таму так важна, каб саюзнікі з NATO цяпер сапраўды зрабілі тое, што мы абяцалі, і каб мы ператварылі гэтыя абавязкі ў рэальную перадачу зброі і боепрыпасаў, і я ўпэўнены, што зараз гэта адбудзецца», – сказаў на заканчэнне Стольтэнбэрг.

Аналітыка
Вайсковая дапамога ЗША Украіне: ці пераломіць яна хаду вайны?
2024.04.23 07:00

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў