У ноч на панядзелак расейскія войскі запусцілі па Украіне 13 дронаў-камікадзэ, 12 былі збітыя, паведамляюць Паветраныя сілы ЗСУ. У Сумскай вобласці ў выніку атакі пашкоджаная энергетычная інфраструктура, у рэгіёне ўзніклі праблемы з вадою і святлом.
У ноч на 6 траўня Расея атакавала беспілотнікамі «Shahed» Сумскую вобласць Украіны. Іх запусцілі з тэрыторыі Курскай вобласці.
Паводле Паветраных сілаў ЗСУ, 12 з 13 дронаў былі збітыя.
Як паведамілі ў Сумскай абласной вайсковай адміністрацыі, у выніку атакі была пашкоджаная энергетычная інфраструктура.
Выданне «Суспільне» ўдакладняе, што праблемы з электрычнасцю ўзніклі ў Сумах, а таксама ў трох гарадах у вобласці. Акрамя таго, адбылося частковае вылучэнне водазабеспячэння.
Кіраўнік Сумскай гарадской адміністрацыі Аляксей Драздзенка праінфармаваў, што аб’екты крытычнай інфраструктуры, у тым ліку шпіталі, пераведзеныя на рэзервовыя крыніцы забеспячэння. Адмыслоўцы ліквідуюць наступствы атакі. «Паступова будзе вяртацца святло», – запэўніў Драздзенка.
Пра пацярпелых у выніку абстрэлу не паведамляецца.
Сцяпан Кубік belsat.eu