Неўролага Руслана Бадамшына пакаралі 3 гадамі «хатняй хіміі»


Доктара-неўролага Руслана Бадамшына прызналі вінаватым у нібыта актыўным удзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (артыкул 342 КК). Яго пакаралі трыма гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Такі вырак у судзе Фрунзенскага раёну Менску прыняла суддзя Юлія Крэпская, паведамляе «Вясна».

Руслан Бадамшын.
Фото: centrsna.by

Руслана Бадамшына затрымлівалі мінімум пяць разоў пасля выбараў 2020 года. Усяго ён правёў больш за 60 содняў пад адміністратыўным арыштам.

Апошняе затрыманне было раніцай 28 лютага. Пасля гэтага супраць доктара распачалі крымінальную справу за фота з акцыяў пратэсту ў Менску.

У 2021 годзе Руслана Бадамшына звольнілі з РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі. Паводле афіцыйнай версіі – за спазненне на працу на дзве гадзіны. У той дзень доктара вызвалілі з СІЗА ў Жодзіне пасля 15 содняў арышту. Ён апынуўся на волі а 7:30 і а 12:00 прыйшоў на працу. Адміністрацыі РНПЦ сталася недастаткова тлумачэння ў выглядзе дакументаў з суда і рахункаў з ЦІП.

Hавiны
Лекара, якога асудзілі 5 разоў за нібыта ўдзел у акцыях, звольнілі з працы
2021.04.12 20:16

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў