Ва Украіне загінулі 546 дзяцей у выніку расейскай агрэсіі


Ва Украіне загінулі 546 дзяцей з пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расеі. Яшчэ больш за 1330 дзяцей атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Такія дадзеныя па стане на раніцу 9 мая прыводзяць офіс генеральнага пракурора Украіны.

Прытулак для ўцекачоў з розных куткоў краіны з-за вайны, якую 24 лютага 2022 года пачала Расея супраць Украіны. Львоў, Украіна. Сакавік 2022 года.
Фота: Белсат

Больш за ўсё дзяцей пацярпела ў Данецкай вобласці (530), Харкаўскай (365), Херсонскай (150), Днепрапятроўскай (137), Кіеўскай (130), Запарожскай (108), Мікалаеўскай (104).

У апошнія дні ва Украіне таксама былі параненыя дзеці і падлеткі. У Харкаве 8 траўня ў выніку расейскага абстрэлу пацярпела чацвёра дзяцей: дзяўчынка 8 гадоў, двое хлопчыкаў 14 гадоў, хлопчык 15 гадоў.

7 траўня ў выніку абстрэлу Нікапаля ў Днепрапятроўскай вобласці была параненая 6-гадовая дзяўчынка.

6 мая з-за абстрэлу Сумскага раёну пацярпелі двое падлеткаў ва ўзросце 15 і 14 гадоў. Таксама 6 мая ў Харкаўскай вобласці пацярпела 16-гадовая дзяўчына.

Рэпартаж
Гуманізм са зброяй. Як Аляксей Талай вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь
2023.11.06 17:45

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў