На Радаўніцу на менскія могілкі пусцілі дадатковыя маршруты


14 траўня ў Беларусі адзначаюць Радаўніцу. Традыцыйна на гэтае свята сотні тысяч беларусаў па ўсёй краіне наведваюць памерлых сваякоў на могілках. У сталіцы чакаецца асабліва вялікі наплыў наведнікаў – спецыяльна для гэтага арганізуюцца дадатковыя аўтобусныя маршруты на менскія могілкі. Акрамя таго, будзе зроблены бясплатны заезд транспарту на тэрыторыю могілак, піша БелТА.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

На Паўночныя могілкі, акрамя аўтобусных маршрутаў № 68, № 109, 14 траўня пусцяць дадатковыя аўтобусы – № 974Э, № 979Э, № 977 і № 973Э.

На могілкі ў Калодзішчах, акрамя маршруту № 31, можна будзе даехаць дадатковым аўтобусам № 972Э.

Да Заходніх могілак можна будзе даехаць маршрутам № 170С, сюды ж пусцяць дадатковы маршрут № 970Э.

На Чыжоўскія могілкі будзе курсаваць аўтобус № 94С. Акрамя таго, 14 траўня сюды будуць хадзіць яшчэ некалькі дадатковых маршрутаў.

Дабрацца на могілкі ў Міханавічах можна будзе аўтобусам № 5Э, сюды ж будуць даязджаць дадатковыя маршруты № 975Э і № 971Э.

Да могілак Лясныя будзе хадзіць аўтобус № 178Э.

Уся інфармацыя, датычная схемаў праезду і работы маршрутаў, размешчаная на сайце «Менсктрансу». Паведамляецца, што адпраўляцца аўтобусы будуць пасля напаўнення салонаў пасажырамі.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў