«Коммерсантъ»: Пуцін можа вылучыць Лукашэнку да 3,5 млрд долараў

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна. Скрын відэа

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін амаль дамовіліся пра новы крэдыт дзейным уладам Беларусі. Пра гэта паведамляе расейскае выданне «Коммерсантъ».

Як паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў, рыхтуецца першая сёлета сустрэча кіраўнікоў дзвюх краінаў. Даты пакуль не называюць.

Паводле крыніцаў «Коммерсанта», сустрэча можа адбыцца 22 ці 25 лютага ў Сочы.

Заяўляюць, што беларускі бок хацеў бы атрымаць доступ да рэшты сродкаў, вылучаных Масквою на будаўніцтва Беларускай АЭС. Сума можа складаць $ 3–3,5 млрд.

Крыніцы расейскага выдання адзначаюць, што прынцыпова ўжо ўсё вырашана, а адсоткі, тэрміны і памер сумы абмяркоўваюцца.

Пуцін паабяцаў Лукашэнку крэдыт

У верасні 2020 года Пуцін ужо паабяцаў вылучыць Лукашэнку $ 1,5 млрд. Дзве траціны ад гэтай сумы ўжо былі перададзеныя дзейным уладам Беларусі.

МГ, belsat.eu

Hавiны