Рэферэндум сумесцяць з мясцовымі выбарамі, а папярэдне перарэгіструюць партыі


Удзельнікі УНС.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 12 лютага на Усебеларускім народным сходзе, распавёў, калі мае прайсці рэферэндум пра змену Канстытуцыі.

Лукашэнка адзначыў, што рэферэндум у справе новай Канстытуцыі можа быць сумешчаны з мясцовымі выбарамі. Паводле ЦВК, яны маюць адбыцца не пазней за 18 студзеня 2022 года.

«Не час сёння ламаць і разбураць, таму і ствараючы новую Канстытуцыю, мы будзем дзеяць вельмі акуратна і асцярожна», – сказаў Лукашэнка.

Таксама ён даручыў Міністэрству юстыцыі цягам першага паўгоддзя перарэгістраваць партыі, якія могуць вылучаць кандыдатаў на дэпутацтва без збору подпісаў.

Каментуючы прапанову сваіх прызначэнцаў прыбраць з Канстытуцыі палажэнне пра нейтралітэт, Лукашэнка заявіў, што няма нейтралітэту, дый у Беларусі не праводзілі курсу, які быў бы жорстка звязаны з нейтралітэтам.

Hавiны
На УНС зацвердзяць камісію для зменаў Канстытуцыі? Апублікаваны праект рэзалюцыі сходу
2021.02.11 13:54

Між тым дэлегаты УНС прагаласавалі за выніковую рэзалюцыю, якую ў грамадскі доступ злілі яшчэ 11 лютага. Паводле праекту, дэлегатам УНС прапануюць прагаласаваць за наданне сходу заканадаўчага статусу як «найвышэйшай формы народнага прадстаўніцтва», а да канца года распрацуюць прапановы для змены Канстытуцыі.

Лукашэнка абвясціў УНС закрытым.

МГ, belsat.eu

Стужка навінаў