Суд над Віктарам Бабарыкам працягнецца 22 сакавіка


Стала вядомая дата працягу суда над Віктарам Бабарыка. Наступнае паседжанне мусіць адбыцца 22 сакавіка ў 10:00 у будынку суда Маскоўскага раёну, паведамляе тэлеграм-канал штабу экс-банкіра.

Працэс у справе «Белгазпрамбанку» і Віктара Бабарыкі пачаўся 17 лютага. Яго вядзе Вярхоўны суд у будынку суда Маскоўскага раёну Менску. Аднак ужо 23 лютага стала вядома, што ў працэсе абвешчаны перапынак. Сцвярджалася, што гэта зрабілі праз хваробу аднаго з удзельнікаў. Паседжанні мусілі аднавіць 9 сакавіка, аднак перапынак працягваецца і цяпер.

Віктара Бабарыку, які на леташніх прэзідэнцкіх выбарах спрабаваў стаць супернікам Аляксандра Лукашэнкі, вінавацяць паводле ч. 3 арт. 430 («Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры») і ч. 2 арт. 235 («Легалізацыя («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам») Крымінальнага кодэксу.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў