Рэжым пайшоў на відавочнае злачынства: афіцыйная заява тэлеканалу «Белсат TV»

Афіцыйная заява тэлеканалу «Белсат TV» наконт прысуду журналісткам Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай.

Дар’я Чульцова. Фота: АВ / «Белсат»

Рэжым Беларусі пайшоў на відавочнае злачынства, асудзіўшы журналістак «Белсат TV» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову на 2 гады зняволення толькі за тое, што яны выконвалі свае прафесійныя абавязкі. Гэта парушэнне не толькі міжнародных нормаў, але і ўласна заканадаўства Беларусі.

Тэлеканал «Белсат» рашуча асуджае такія ганебныя дзеянні ўладаў Беларусі і патрабуе неадкладна вызваліць Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову.

Мы звяртаемся да нашых калегаў-журналістаў з Еўрапейскага Звязу, ЗША, усяго дэмакратычнага свету з заклікам праявіць салідарнасць з нашымі журналісткамі, пісаць пра іхнае зняволенне, каб такім чынам уплываць на палітыкаў з вашых краінаў, заахвоціць іх да дзеянняў у справе вызвалення Кацярыны і Дар’і.

«Белсат TV»

Hавiны