Футбалістам «Крумкачоў» вынеслі папярэджанне, бо іхныя заўзятары стаялі спінай падчас гімну

Гульня «Крумкачоў» супраць каманды «Дынама» (Менск). Два футбалісты каманды «Крумкачы» былі затрыманыя падчас пратэстаў у Менску, Беларусь. 1 верасня 2020 года. Фота: святла Фар / belsat.eu / vot-tak.tv

Футбольны клуб «Крумкачы» атрымаў папярэджанне за паводзіны заўзятараў падчас выканання дзяржаўнага гімну перад матчамі.

Ліст у клуб прыйшоў за подпісам генеральнага сакратара Беларускай федэрацыі футболу Сяргея Жардзецкага.

У дакуменце адзначаецца, што згодна з артыкулам 15 Палажэння аб чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь у футболе гледачы павінны выконваць абавязкі, прадугледжаныя дакументамі АБФФ.

«На жаль, у апошніх матчах актыўныя заўзятары ТАА «НФК Крумкачы» пры правядзенні ўрачыстай цырымоніі адкрыцця футбольных матчаў праяўлялі непаважлівае стаўленне падчас выканання дзяржаўнага гімну Рэспублікі Беларусь, устаючы спінай да футбольнага поля і да сцяга Рэспублікі Беларусь», – гаворыцца ў лісце.

У сувязі з гэтым клуб папярэдзілі аб недапушчальнасці падобных дзеянняў і аб адказнасці згодна з Дысцыплінарным кодэксам АБФФ за паводзіны сваіх заўзятараў.

Подпісы насуперак уласнаму жаданню. «Ува ўсе клубы найвышэйшай лігі прыйшла разнарадка»

МГ belsat.eu

Hавiны