За каментар «Позывной дрыщ» – 2 гады «хатняй хіміі»


Суд Цэнтральнага раёна Менску прысудзіў 30-гадоваму Дзмітрыю Чахуту 2 гады «хатняй хімі» за абразу сілавіка. Жыхара сталіцы прызналі вінаватым паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Таксама суд абавязаў спагнаць з абвінавачанага 1 тысячу рублёў за маральныя страты на карысць пацярпелага, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

30-гадовага менчука Дзмітрыя Чахуту прызналі вінаватым у абразе працаўніка органаў унутраных справаў Уладзіслава Шукайлы. Дзмітрый размясціў у тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» пад калажам, дзе на выяве быў і Шукайла, тэкст з надпісам «Позывной дрыщ».

Уладзіслаў Шукайла.
Фота: BlackBookBrest / Тэлеграм

Дзмітрый Чахута прызнаў віну. Ён дапусціў, што каментар мог абразіць, аднак ягоны допіс выключна жартоўны: ён адносіўся да ўсёй групы людзей, якіх размясцілі на калажы.

Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня. Дзяржабвінавачанне падтрымаў Арцём Цвяткоў.

Пракурор запатрабаваў прызнаць здзяйсненне злачынства з матываў палітычнай і ідэалагічнай варожасці і пакараць Чахуту 2 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, гэтак званая «хатняя хімія». Суддзя падтрымала гэтае патрабаванне і асудзіла Дзмітрыя Чахуту на такі тэрмін.

Hавiны
Судзяць меркаваных адміністратараў тэлеграм-каналу «Армія з народам» і Сяргея Спарыша з «Народнай грамады»
2021.04.20 18:36

СК belsat.eu

Стужка навінаў