Юлію Чарняўскую змясцілі пад хатні арышт

Юлія Чарняўская. Фота: Facebook / Юлия Чернявская

Да ўдавы заснавальніка TUT.by, публіцыстку Юліі Чарняўскай абралі меру стрымання – хатні арышт. Пра гэта паведаміла belsat.eu ейная абаронца.

На працягу 10 содняў пасля ўвядзення меры стрымання Юліі Чарняўскай павінны выставіць абвінавачванне. Такім чынам, у прамежку з 28 па 30 траўня ёй ці выставяць абвінавачанне, ці вызваляць з-пад арышту. Калі абвінавачванне не будзе выстаўленае, мера стрымання анулюецца.

Цяпер Юлія Чарняўская не можа выходзіць з дому і ні з кім кантактаваць, не мае права карыстацца сродкамі сувязі.

Абаронца кажа, што яна атрымлівае ўсю неабходную дапамогу:

«Яна адчувае сябе нармальна, наколькі гэта магчыма ў такой сітуацыі. Для любога чалавека тое, што адбываецца, будзе шокам».

Пасля затрымання Чарняўская перажыла гіпертанічны крыз, а паводле дачкі, у Юліі праблемы з хрыбетнікам, спінай, ціскам і сэрцам.

Знайшлася ўдава заснавальніка TUT.by Юлія Чарняўская

Нагадаем, Юлія Чарняўская знікла раніцай 18 траўня, калі ў офісах TUT.BY і Hoster.by праходзілі ператрусы, а супрацоўнікаў затрымлівалі. Гэтыя кампаніі заснаваў Юрый Зісер. Апошні раз Юлію бачылі ў першай палове дня 18 траўня ў 1 ГКБ Менску, дзе яна знаходзілася ў суправаджэнні канваіраў. Пасля праведзенага абследавання Юлію павезлі ў невядомым кірунку.

Днём 20 траўня яе дачка паведаміла, што адвакат Вольга Савіч «атрымала званок ад супрацоўнікаў ДФР, што цяпер над мамай (Юліяй Чарняўскай. – Belsat.eu) будуць адбывацца следчыя дзеянні. Верагодна, допыт». Каля 16:00 адвакат зайшла ў ДФР на сустрэчу.

МГ belsat.eu

Hавiны