Польскія дэпутаты патрабуюць увесці санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі ды падтрымаць польскую супольнасць


Сёння Камісія замежных справаў і Камісія па сувязях з палякамі за мяжою зрабілі заяву ў польскім Сейме. На супольным пасяджэнні была заслуханая справаздача міністра замежных справаў аб стане палякаў у Беларусі, з улікам дзеянняў уладаў у дачыненні Саюзу палякаў.

Аб’яднаныя камісіі з трывогаю ацэньваюць падзеі, што адбываюцца ў Беларусі апошнія месяцы. У справаздачы звяртаецца ўвага на эскалацыю рэпрэсіяў, скіраваных супраць грамадства, у тым ліку палякаў, якія жывуць на працягу некалькіх пакаленняў у Беларусі.

Кракаў, на галоўнай плошчы прайшоў чарговы пратэст салідарнасці з Беларуссю, 18.08.2020.
Фота: ASW / ArtService / Forum

У дакуменце пералічаныя:

– арышт з надуманых абвінавачанняў Ганны Панішавай, кіраўніцы Форуму мясцовых ініцыятываў Берасця і Берасцейскай вобласці, а таксама асобаў з кіраўніцтва Саюзу палякаў у Беларусі: старшыні Анджэлікі Борыс і чальцоў кіраўніцтва СПБ – Анджэя Пачобута, Марыі Цішкоўскай ды Ірыны Бярнацкай;

– закрыццё ў Берасці польскай школы імя Рамуальда Траўгута, а таксама правядзенне шэрагу ператрусаў і канфіскацыі абсталявання ў адукацыйных установах, якія належаць Саюзу палякаў у Беларусі ў Горадні, Лідзе і Ваўкавыску.

Аб’ектыў
За «Казюкі» – 15 содняў. Польшча патрабуе спынення пераследу палякаў у Беларусі
2021.03.26 20:39

Аўтары дакументу звяртаюць увагу на тое, што рэжымныя ўлады Беларусі ставяць за мэту эскалацыю варожасці паміж польскім і беларускім народамі.

«Абвешчана пра перагляд і перарэгістрацыю інстытутаў, якія займаюцца курсамі польскай мовы ў Беларусі. У гэтых умовах нашыя суайчыннікі ў Беларусі могуць быць практычна пазбаўленыя магчымасці рэалізаваць права на адукацыю на роднай мове і доступ да роднай культуры – што ёсць стандартам еўрапейскага права і правоў нацыянальных меншасцяў, а таксама гэта жорстка парушае дамовы паміж Польшчай і Рэспублікаю Беларусь аб добрасуседстве і сяброўскай супрацы ад 23 чэрвеня 1992 г., у прыватнасці, артыкулы 13, 14, 15 і 16 гэтай дамовы».

Абноўлена
У Берасці затрымалі дырэктарку Польскай школы
2021.03.12 16:14

Праца дыпламатычных і консульскіх установаў Польшчы ў Беларусі фактычна паралізаваная, адзначаецца ў дакуменце. У выніку аднабаковых рашэнняў рэжыму Лукашэнкі свае працоўныя месцы за апошні час былі вымушаныя пакінуць 35 з 50 польскіх консулаў і дыпламатаў.

Чальцы абедзвюх камісіяў патрабуюць хутчэйшага вызвалення затрыманых і спынення рэпрэсіяў. Таксама дэпутаты выступаюць за актывізацыю доўгатэрміновай палітыкі падтрымання палякаў, якія жывуць у Беларусі, і ўвядзення праграмаў дапамогі для рэпрэсаваных суайчыннікаў.

«Абʼяднаныя камісіі для сувязяў з палякамі за мяжою і замежных справаў просяць увесці санкцыі датычна асобаў (разам з іхнымі сваякамі) з апарату ўлады, якія маюць дачыненне і бяруць непасрэдны ўдзел у рэпрэсіях супраць палякаў у Беларусі. Перш за ўсё, просім забароніць ім уезд на тэрыторыю Рэспублікі Польшча, а таксама на тэрыторыю Еўрапейскага Звязу».

Артыкулы
Яна кіруецца прынцыпам «калі не я, то хто». Хто такая Анджэліка Борыс – старшыня Саюзу палякаў у Беларусі
2021.04.09 09:15
Артыкулы
Хто такая Ірэна Бярнацкая, кіраўніца лідскага аддзялення Саюзу палякаў, якой пагражае 12 гадоў зняволення
2021.04.16 08:20

ДР belsat.eu

Стужка навінаў