Reuters: Нафтакампаніі РФ могуць прыпыніць пастаўкі нафты на беларускія НПЗ


Расейскія нафтавыя кампаніі могуць прыпыніць пастаўкі нафты на беларускі наваполацкі НПЗ «Нафтан» у траўні на фоне санкцый ЗША, якія загадваюць спыніць усе стасункі з заводам да 3 чэрвеня, паведамілі Reuters чатыры крыніцы ў галіне.

Тры крыніцы сказалі, што асноўныя пастаўшчыкі сыравіны на НПЗ, які належыць Белнафтахіму, – «Роснефть» і «Сургутнефтегаз», – пакуль не плануюць прадаваць нафту на прадпрыемства ў наступным месяцы, бо асцерагаюцца трапіць пад другасныя санкцыі.

Мазырскі НПЗ.
Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

ЗША ўводзілі санкцыі супраць беларускіх дзяржаўных кампаній і афіцыйных асобаў у некалькі этапаў з 2006 года за парушэнні правоў чалавека ў краіне. З 2015 года ЗША надавалі прадпрыемствам, якія трапілі пад санкцыі, ліцэнзію на працу, якую працягвалі штогод.

З 19 красавіка гэтага года ЗША замянілі дзеючую ліцэнзію 2G на 2H, згодна з якой контрагентам любых з дзевяці кампаній, якія падпадаюць пад санкцыі, уключаючы «Белнафтахім» і НПЗ «Нафтан», рэкамендуецца завяршыць любыя аперацыі з імі да 3 чэрвеня.

Акрамя «Белнафтахіма» і «Нафтана» ў спіс таксама ўваходзяць «Беларускі нафтавы гандлёвы дом», «Белшына», «Гродна Азот», «Гродна-Хімвалакно», «Лакафарба» і «Полацк Шкловалакно».

Hавiны
ЗША размарожваюць санкцыі супраць Беларусі
2021.04.19 19:14

Санкцыі ЗША былі адноўленыя па прычыне сістэматычнага парушэння правоў чалавека ў Беларусі. ЗША заклікаюць рэжым Лукашэнкі неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных.

AA/ІР belsat.eu

Стужка навінаў