263-і дзень пратэстаў. «Справу Ціханоўскага» гатовыя перадаць у суд, Святлана Ціханоўская завяршае візіт у Аўстрыю


Масавыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыяў і бязмежжа працягваюцца з 9 жніўня мінулага года. «Белсат» падводзіць вынікі 263-га дня пратэсту.

«Справу Ціханоўскага» рыхтуюць перадаць у суд

Галоўнае следчае ўпраўленне Беларусі паведаміла пра завяршэнне расследавання крымінальнай справы супраць Сяргея Ціханоўскага, Міколы Статкевіча, Арцёма Сакава, Дзмітрыя Папова, Ігара Лосіка і Уладзіміра Цыгановіча. Цяпер вядомы поўны спіс абвінавачанняў.

Усім затрыманым інкрымінуюць арганізацыю масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК РБ). Толькі паводле гэтага артыкулу могуць пакараць пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў.

Міколу Статкевічу выставілі толькі гэты артыкул, Ігару Лосіку і Уладзіміру Цыгановічу выставілі таксама распальванне сацыяльнай варожасці адносна прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў (ч. 3 арт. 130 КК РБ). У гэтай жа справе, а таксама за арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК РБ) і пагрозы на адрас старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі (ч. 2 арт. 191 КК РБ) праходзяць у дадатак Сяргей Ціханоўскі, Арцём Сакаў, Дзмітрый Папоў.

Калі можа адбыцца суд, не паведамляюць. Іншыя дэталі расследавання Следчы камітэт прапануе даведвацца з фільму БТ «Подавляющее меньшинство».

Hавiны
«Справу Ціханоўскага» гатовыя перадаць у суд. Стала вядома, у чым вінавацяць фігурантаў
2021.04.28 18:38

Стала вядома, калі будуць судзіць Севярынца

12 траўня распачнуцца судовыя слуханні ў дачыненні актывістаў кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Актывістаў Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Змітра Казлова, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча абвінавачваюць паводле крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Разгляд адбудзецца ў Магілёўскім абласным судзе. Разам з імі таксама будуць судзіць сустаршыню аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.

Злева направа: Уладзімір Някляеў, Максім Вінярскі і Павел Севярынец на менскай акцыі 1 траўня.
Фота: Вячаслаў Радзіміч / Белсат

Ціханоўская завяршае візіт у Аўстрыю

Святлана Ціханоўская ў апошні дзень працоўнага візіту ў Аўстрыю ўжо другі раз пасля выбараў сустрэлася з канцлерам Зэбаст’янам Курцам, каб абмеркаваць беларуска-аўстрыйскія стасункі ва ўмовах палітычнага і гуманітарнага крызісу ў Беларусі. Таксама Ціханоўскую як адзінага абранага лідара беларускага народу прынялі лідары аўстрыйскага парламенту.

Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з канцлерам Аўстрыі Зэбаст’янам Курцам, Вена, 28 красавіка 2021 года.
Фота: LEONHARD FOEGER / Reuters / Forum

Акрамя гэтага, Ціханоўская сустрэлася з Александэрам Шаленбэргам, міністрам еўрапейскіх і міжнародных справаў. Бакі абмяркоўвалі механізмы ўплыву на Лукашэнку і варыянты схілення яго да перамоваў з новай беларускай апазіцыяй і правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў.

Hавiны
Візіт Святланы Ціханоўскай у Аўстрыю: праз бізнес узмацняць ціск на афіцыйны Менск
2021.04.28 22:04

НПЗ рыхтуюцца да санкцыяў

Беларускі нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан» трапіў пад адноўленыя санкцыі ЗША, і гэтыя санкцыі могуць закрануць расейскіх дастаўцаў сыравіны.

«Канечне, ніхто не будзе прасіць улады памяняць нешта ў краіне. Гэтыя людзі абсалютна падкантрольныя ўладам і думаюць толькі пра тое, як выжыць у гэтай сітуацыі самім, не трапіць пад каток рэпрэсіяў», – кажа прэс-сакратар стачкаму «Нафтану» Ігар Валяеў.

Першыя «званочкі» пра спробы прыстасавацца да сітуацыі ўжо пачаліся, кажа Валяеў. Паводле ягоных звестак, генеральны дырэктар «Нафтану» Андрэй Сойка ўжо робіць візу ў Польшчу і збіраецца ехаць на даччынае прадпрыемства (стачкам збіраецца яго «сустрэць шырокімі абдымкамі»). Да фактычнага аднаўлення санкцыяў яшчэ ёсць час, таму завод можа паспрабаваць набраць максімум замоваў і закупіць камплектавальныя для свайго абсталявання.

Расея заводу «падгадзіла», заяўляе Валяеў: адмова пастаўкі нафты – пытанне не толькі санкцыяў, але і канкурэнцыі з расейскімі НПЗ. Праз магчымую адмову паставак Расея можа паспрабаваць «паставіць канкурэнта на калені», каб выкупіць завод ці дамагчыся яго закрыцця.

Hавiны
У стачкаме «Нафтану» расказалі, як завод рыхтуецца перажыць санкцыі
2021.04.28 18:01

Пераслед, суды і выракі

Жыхарку Пружанаў абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі

Пракуратура Пружанскага раёну накіравала ў суд крымінальную справу пра публічнай абразе Лукашэнкі. 53-гадовую жыхарку райцэнтру вінавацяць паводле ч. 1 арт. 368, паведамляе Берасцейская абласная пракуратура.

Паводле пракуратуры, 53-гадовая жыхарка Пружанаў размясціла ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» тэксты з выразамі, якія нібыта супярэчаць агульначалавечай маралі.

«Змест допісу жанчыны ганьбіць гонар і годнасць кіраўніка дзяржавы. Гэтая інфармацыя стала даступная неабмежаванаму колу карыстальнікаў сеткі інтэрнэт», – гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

У выніку супраць жанчыны распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу. Справу накіравалі ў суд.

Hавiны
Жыхарку Пружанаў абвінавачваюць у публічнай абразе Лукашэнкі
2021.04.28 19:42

Гарадзенскага фатографа аштрафавалі за сцяжок у машыне

Гарадзенскі фатограф-фрылансер Валерый Юдзін.
Фота: Белсат

Кастрычніцкі суд Горадні сёння прысудзіў фатографу-фрылансеру Валерыю Юдзіну штраф 15 базавых велічыняз, або 435 рублёў за «адзіночнае пікетаванне» (ч. 1 арт. 24.23 КаАП): у машыне гарадзенца быў бел-чырвона-белы сцяжок і налепка з Пагоняю. Вынес рашэнне суддзя Віталь Лабоцкі.

15 содняў за наведанне праўладнага мітынгу

Цярэнція Марыніча затрымалі 27 красавіка і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. На 31-гадовага стэндапера склалі пратакол паводле арт. 19.1 КаАП («Дробнае хуліганства»). Міліцыянты напісалі, што мужчына ў будынку РУУС «паводзіў сябе агрэсіўна, нецэнзурна лаяўся, паказваючы відавочную непавагу да грамадства».

Справу супраць Цярэнція разглядала суддзя Першамайскага раёну Настасся Ляйкоўская.

Hавiны
Менчука, які наведаў праўладны мітынг ва Уруччы, арыштавалі на 15 содняў
2021.04.28 17:36

Цярэнцій распавёў, што ў РУУС яго прыкоўвалі кайданкамі да лаўкі. Таксама стала вядома, што 25 красавіка Марыніч быў на праўладным мітынгу ва Уруччы ды запісаў там відэа.

У выніку суддзя Ляйкоўская прызначыла Марынічу на 15 содняў арышту.

За абразу дзевяці працаўніц АМАП затрымалі менчука

Аператыўнікі сталічнага ўпраўлення ГУУБ МУС схапілі 32-гадовага жыхара Менску. Злачынства, якое інкрымінуюць мужчыну, – абразлівы каментар пад агульным фота прадстаўніц менскага АМАП, піша прэсавая служба МУС.

Затрыманы распавёў, што нібыта паддаўся ўплыву дэструктыўных тэлеграм-каналаў, у тым ліку і таго, дзе быў размешчаны здымак, і выказаў у каментары негатыўнае стаўленне да амапавак.

Следчыя ў сваю чаргу завялі крымінальную справу за публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў.

Hавiны
Дзевяцёх жодзінцаў асудзілі «за лазню» на 15–25 дзён арышту
2021.04.28 10:30

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў