Латушка пра выступ Карпянкова: Будзем ставіць пытанне аб прызнанні рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным


Павел Латушка адрэагаваў на запіс, які зліў у сеціва «ByPol».

«Пасля заяваў Карпянкова ні ў кога не застанецца ніякіх сумневаў: усе злачынствы ў Беларусі дзеяцца па загадзе Лукашэнкі і з ягонага ведама. Ён прама называе асноўную задачу міліцыі, гэта не абарона народу, а абарона нелегітымнага ды ягонай сям’і.

Карпянкоў дазваляе сілавікам калечыць і забіваць пратэстоўцаў, гарантуючы поўнае прыкрыццё Лукашэнкі. Ён прызнае, што Аляксандра Тарайкоўскага застрэлілі сілавікі. Удзельнікаў пратэстаў называе лішнімі людзьмі і на поўным сур’ёзе абяцае, што для іх пабудуюць спецыяльны лагер для адсялення, які абнясуць калючым дротам.

Мы перадамо гэты запіс у Раду Бяспекі ААН, Раду ЕЗ, АБСЕ, Раду Еўропы, асобна – афіцыйным уладам Расеі і ЗША. Мы будзем ставіць пытанне аб прызнанні рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным».

Hавiны
«Зрабіць лагер – і калючы дрот па перыметры». «ByPol» апублікаваў запіс голасу, падобнага да Карпянкова
2021.01.15 11:03

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў