МУС Беларусі: мітрапаліта Кандрусевіча не пазбавілі грамадзянства, ідзе правяранне


Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і мітрапаліт Павел, былы патрыяршы экзарх усяе Беларусі. Фота – Сяргей Сацюк/Белапан

Пашпарт главы каталіцкай царквы ў Беларусі мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча быў прызнаны несапраўдным з-за праверкі яго прыналежнасці да беларускага грамадзянства, аднак самога беларускага грамадзянства ён не пазбаўлены. Пра гэта TUT.BY паведаміў кіраўнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

У МУС Беларусі заявілі, што пашпарт мітрапаліта Кандрусевіча анулявалі, «каб пазбегнуць яго неабгрунтаванага выкарыстання», акрамя таго правяраюцца паведамленні аб наяўнасці ў яго замежнага грамадзянства».

Святы Пасад умяшаўся ў справу мітрапаліта Кандрусевіча, якому беларускія ўлады не дазваляюць вярнуцца ў Беларусь і анулявалі пашпарт, – пацвердзіў 14 верасня 2020 г. кардынал Дзяржсакратар Пʼетра Паралін. Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі дадаў, што гэтаму таксама спрыяў візіт у Менск Сакратара па сувязях Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера.

31 жніўня мітрапаліта Кандрусевіча без тлумачэння прычынаў не пусцілі ў Беларусь, калі ён вяртаўся са службовай паездкі ў Польшчу. Тадэвуш Кандрусевіч нарадзінец Беларусі, мае беларускае грамадзянства.

belsat.eu

Стужка навінаў