Суд у справе журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай прызначаны на 9 лютага


Справу будзе разглядаць суд Фрунзенскага раёну Менску.

Суддзя – Наталля Бугук. Пачатак а 10-й.

Журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова застаюцца за кратамі з 15 лістапада. Іх затрымалі за стрым жорсткага разгону падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі ды разбурэння сілавікамі народнага мемарыялу. Кацярыне і Дар’і выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») КК. Праваабаронцы прызналі журналістак палітвязнямі.

Журналістак вінавацяць у тым, што пры дапамозе стрыму яны бралі актыўны ўдзел і нават кіравалі «групавымі дзеяннямі, што груба парушаюць грамадскі парадак», якія пацягнулі парушэнне працы грамадскага транспарту. Нагадаем, што менавіта як «грубае парушэнне грамадскага парадку» следства расцэньвае мірную акцыю пратэсту на плошчы Пераменаў. Следства сцвярджае, што стрым Кацярыны і Дар’і пацягнуў за сабою прыпыненне руху 13 аўтобусных, трох тралейбусных і трох трамвайных маршрутаў. Страты «Менсктрансу» ацанілі на 11 562 рублі і 14 капеек.

Hавiны
Затрыманых журналістак «Белсату» вінавацяць у нанясенні шкоды «Менсктрансу»
2021.01.16 23:23

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў