У Берасці ўжо ў дзясяты раз за апошнія чатыры месяцы затрымалі 63-гадовую Алену Гнаўк


Алена Гнаўк у нядзелю, 20 снежня, прыйшла да ІЧУ Берасця з вядром для смецця, каб падараваць яго ІЧУ. Берасцейскія міліцыянты падарунак не ацанілі і затрымалі спадарыню Алену на 72 гадзіны.

Алена Гнаўк.
Фота: belsat.eu

Пра свой намер Алена Пятроўна паспела распавесці «Белсату».

«У ІЧУ я пабывала ўжо ва ўсіх камерах, і мая «любімая» – шостая, там водзяцца клапы. Прынесла новае вядро для смецця: каб тое, з ІЧУ, памылі б, яно б развалілася ад старасці. Таму я з сваёй невялікай пенсіі купіла вядро і збіраюся яго падарыць».

Сметніца для ІЧУ ад Алены Гнаўк.
Фота: belsat.eu

На якой падставе на гэты раз затрымалі спадарыню Алену, невядома. Але за кратамі яна з раніцы нядзелі.

АС, belsat.eu

Стужка навінаў