У Гомлі 9,5 гадзіны цягнуўся ператрус у офісе праваабаронцаў


Ператрус у офісе гомельскіх праваабаронцаў.
Фота: belsat.eu

У Гомлі адбыўся ператрус у грамадска–палітычным цэнтры, дзе месціцца офіс «Гомельскае Вясны», паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Вобшук на Палескай, 52 доўжыўся 9,5 гадзіны.

Ператрус ладзілі працаўнікі УБАЗу, а ў мікрааўтобусе побач з будынкам сядзелі амапаўцы.

Ператрус у офісе гомельскіх праваабаронцаў.
Фота: belsat.eu

З офісу забралі камп’ютары і носьбіты інфармацыі, бел-чырвона-белыя сцягі і дакументацыю.

Ператрус у офісе гомельскіх праваабаронцаў.
Фота: belsat.eu

Таксама пасля ператрусу на гутарку забралі і праваабаронцу Леаніда Судаленку.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў