У Горадні затрыманы актывіст Ігар Банцэр


Супрацоўнікі АМАП затрымліваюць Ігара Банцэра.
Фота: «Белсат»

Музыка і грамадскі актывіст прыйшоў у Гарадзенскі абласны суд, дзе павінна была разглядацца ягоная скарга, ва ўсім ружовым і чырвоных спартовых трусах. Міліцыянты палічылі такіх выгляд Ігара непрымальным, і ў залю суда не прапусцілі. У знак пратэсту, на прыступках суда, музыка разгарнуў ружовы сцяг і ўключыў танцавальную музыку.

Ігар Банцэр прыйшоў у Гарадзенскі абласны суд, дзе павінна была разглядацца ягоная скарга ва ўсім ружовым.

«Наш суд сёння – гэта ўжо не проста цырк, а самы сапраўдны цырк-шапіто ў стылі дыска!» – патлумачыў Банцэр.

Ігар Банцэр прыйшоў у Гарадзенскі абласны суд, дзе павінна была разглядацца ягоная скарга ва ўсім ружовым.
Фота: «Белсат»

Неўзабаве супрацоўнікі АМАПу затрымалі Ігара, і адвезлі ў Ленінскі РАУС г. Горадні.

Ігара Банцэра ўжо двойчы затрымлівалі за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах: 10 і 24 жніўня. У першым выпадку яму прысудзілі штраф у памеры 20 базавых велічыняў, у другім – 10 содняў арышту. Ігар падаваў дзве скаргі на пастановы Ленінскага суда Горадні. Як і тыдзень назад, пастанову Ленінскага суда Гарадзенскі абласны суд пакінуў без зменаў, а скаргу адваката Аляксандра Бірылава – без задавальнення.

belsat.eu

Стужка навінаў