У менскіх дварах амапаўцы масава затрымліваюць жыхароў


Затрыманні ва Уруччы.
Фота: motolkohelp

Увечары 5 студзеня ў менскіх дварах адбыліся масавыя затрыманні мясцовых жыхароў. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Антона Матолькі.

Гэтак, паведамляецца, што АМАП затрымаў каля 15-і чалавек ва Уруччы-4, на вуліцы Ложынская 4.

«Было 2 машыны ціхароў, а потым бус АМАПу, зайшлі з розных бакоў і забралі ўсіх мужчын», – распавядаюць відавочцы.

Па адрасе Ложынская, 20 забралі хлопцаў, якія пілі гарбату ў двары.

Яшчэ некалькі жыхароў сталі ахвярамі затрыманняў у квартале «Форэст» у Новай Баравой. Сюды прыехалі невядомыя на легкавых аўтамабілях.

Вядома пра трох затрыманых на Прытыцкага, 83.

Нягледзячы ні на што, беларусы сёння працягвалі выходзіць на маршы суседзяў. Напрыклад, у Масюкоўшчыне.

Або іншых мікрараёнах.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў