У Менску затрымалі бегуноў-Дзедаў Марозаў. Крэатыўныя акцыі пратэсту ў краіне не спыняюцца


У суботу, 26 снежня, у Беларусі праходзяць маленькія, але шматлікія акцыі салідарнасці і пратэсту. Не абыходзіцца без затрыманняў.

Акцыя пратэсту з лега.
Фота: чытачы «Белсату»

Як паведамляюць чытачы «Белсату», менчукі пераапрануліся ў Калядных Дзядоў і зладзілі святочны прабег, раздавалі цукеркі. Ніхто з удзельнікаў ды ўдзельніц не меў з сабою сцяга або якой-кольвек сімволікі. На гэтую акцыю, паводле чытачоў, прыехала 4 бусы сілавікоў, затрымалі мінімум дзвюх жанчын.

Вось яшчэ прыклады крэатыву і салідарнасці.

Недзе каля парку Чалюскінцаў.
Фота: чытачы «Белсату»



AB, belsat.eu

Стужка навінаў