З 1 студзеня – павышэнні: выраслі кошты за паслугі ЖКГ, электрычнасць, штрафы, падаткі, павысіўся пенсійны ўзрост


З першага дня новага года ў Беларусі – шэраг новаўвядзенняў і рост коштаў на некаторыя тавары. На два рублі павялічыцца базавая велічыня: адпаведна вырастуць штрафы і зборы.

Базавая велічыня, якая складала раней 27 рублёў, з 1 студзеня вырасла да 29 рублёў. Адпаведна вырастуць і прывязаныя да яе тарыфы, а таксама і штрафы.

Традыцыйна з 1 студзеня павялічваюцца кошты на камунальныя паслугі ды электраэнергію. Звычайна павышэнне аплаты за паслугі ЖКГ не перавышае 5 долараў ЗША. А вось электраэнергія падаражэла на 10 %.

Пры росце коштаў бюджэтнікі могуць разлічваць на павелічэнне заробкаў. З 1 студзеня базавая стаўка вырасла на 10 рублёў, да 195 рублёў. А мінімальны заробак у краіне павялічыўся да 400 рублёў. Але гэтая сума меншая, чым у суседніх краінах. Ва Украіне, напрыклад, мінімальны заробак з 1 студзеня вырас да 6000 грыўняў, што складае 545 рублёў.

Hавiны
Рост падаткаў, айчынная вакцына і 10 год Плошчы-2010. Галоўнае за мінулы тыдзень у малюнках
2020.12.21 20:14

Яшчэ адно новаўвядзенне, якое закране беларусаў – павелічэнне пенсійнага ўзросту. З 2021-га мужчыны змогуць выйсці на пенсію ў 62 гады, а жанчыны – 57 гадоў і 6 месяцаў. У наступным годзе мужчыны будуць выходзіць на пенсію з 63 гадоў, а жанчыны – з 58.

З новага года выезд за мяжу прыватным аўтам будзе платным. Мясцовыя органы ўлады могуць уводзіць збор памерам да трох базавых велічыняў (87 рублёў).

Выраслі стаўкі акцызаў, адпаведна павялічацца кошты на алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы.

З 1 студзеня змяняюцца стаўкі падаткаў і адмяняецца шэраг падатковых ільготаў. У выніку прыватныя і юрыдычныя асобы будуць плаціць у бюджэт краіны болей.

Новы дарожны падатак цяпер будуць плаціць усе ўладальнікі аўтамабіляў, незалежна ад таго, ці карыстаюцца яны машынаю.

Hавiны
Гэта быў няпросты год. Як прайшоў 2020-ы ў Беларусі
2021.01.01 10:00

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў