Праграмы

Цыкл фільмаў Вячаслава Ракіцкага распавядзе пра змаганне за незалежную і дэмакратычную Беларусь у 1980-2000-х, у якасці «сведкаў» – актыўныя ўдзельнікі гэтага змагання.Трыццаць недалёкіх ад нас гадоў гісторыкі ўжо трактуюць як найноўшае адраджэнне. Яно поўніцца як шматлікімі перамогамі, гэтак і ня меншымі паразамі, з якіх варта рабіць высновы. Сёння ўжо час фіксаваць гэтую гісторыю, якая ўсё больш і больш аддаляецца ад нас.
Усе праграмы
Усе праграмы

Марш Свабоды – 1999
17 кастрычніка 1999 году ў Менску адбылася жорсткая сутычка паміж удзельнікамі «Маршу свабоды» і міліцыяй. На менскія вуліцы больш як 30 тыс. чалавек.
30.12.2016
Не залежныя ад уладаў мас-медыі: «Радыё 101,2»
Другая палова 1990-х гадоў вызначылася рэзкім супрацьстаяннем уладаў і незалежнай прэсы. Газеты зачыняліся, журналістаў пераследвалі, штрафавалі, затрымлівалі. У гэты ж час рабіліся высілкі і па стварэнні электронных СМІ, альтэрнатыўных дзяржаўным.
23.12.2016
Выкраданне палітыкаў
Выкраданне палітыкаў, бізнесоўца, журналіста – Ганчара, Захаранкі, Красоўскага, Завадскага. Загадкавая смерць Карпенкі. У 1999-м сканчаўся тэрмін прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі.
16.12.2016
Рэферэндум 1996 году як дзяржаўны пераварот
Другі ў гісторыі незалежнай Беларусі рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 году. Ён канчаткова замацаваў дзяржаўную ўладу ў руках прэзідэнта.
09.12.2016
Дарогамі герояў мінулага
У савецкія часы забытыя, забароненыя імёны сапраўдных герояў адраджэнцы 1990-х гадоў вярталі народу. Ушанаванне іх памяці стала традыцыяй, а акцыі ў гэтым звязку выклікалі раздражненне ва ўладаў і нават рэпрэсіі да іх удзельнікаў.
02.12.2016
Перформансы пратэсту
У часы кіравання Аляксандра Лукашэнкі беларуская інтэлігенцыя, нягледзячы на рэпрэсіі, наладжвала акцыі пратэсту ў форме дасціпных палітычных перформансаў супраць дыктатуры і задушэння свабоды. Мастацкі перформанс як форму палітычнай барацьбы запачаткаваў у Беларусі Алесь Пушкін.
25.11.2016
Гарадзенскія змаганні
У 1990-х гадах Горадня была адным з цэнтраў нацыянальна-вызвольнага руху, найноўшага адраджэння. Справа, распачатая ў 1980-я гады аб’яднаннем «Паходня», мела працяг. У гэтай серыі, як і ў папярэднім цыкле пра 1980-я гады, мы пройдзем па месцах змагання гарадзенскіх патрыётаў.
18.11.2016
Віцебскія патрыёты
На пачатку 1990-х гадоў у Віцебску на дэманстрацыі і мітынгі супраць камунізму і за незалежнасць Беларусі выходзілі тысячы людзей. Арганізатарам пратэстаў быў гарадскі клуб «За дэмакратычныя выбары».
14.11.2016
Магілёўскія дэмакраты
Пасля мясцовых выбараў 1990 г. Магілёву стаў дэмакрат Сяргей Габрусёў, які і даў мясцовай арганізацыі БНФ памяшканне ў Доме саветаў.
07.11.2016
Гарачая вясна 1996 года: «Чарнобыльскі шлях» ды іншыя акцыі пратэсту (ч. 2)
Кульмінацыяй масавых выступаў дэмакратычнае супольнасці ды працаўнікоў у 1990-я гг. штораз робіцца «Чарнобыльскі шлях», які рэгулярна ладзяць у Менску з 1989-га. Яго мэта – прыцягнуць увагу дзяржавы і грамадскасці да праблемы ліквідацыі наступстваў самай маштабнай атамнай катастрофы ў гісторыі чалавецтва. Праз бяздзейнасць рэжыму Лукашэнкі ў развязанні праблемы шэсці ператварыліся ў акцыі пратэсту. І ўжо на другім годзе кіравання краінаю рэжым атрымлівае трапную характарыстыку – палітычны Чарнобыль. Услед за «Чарнобыльскім шляхам» адбываліся і іншыя акцыі пратэсту. І галоўнае, што зрабілі тысячы пратэстоўцаў гарачаю менскаю вясною 1996-га, – яны на той час адстаялі незалежнасць Беларусі ды паказалі: беларусы маюць вялікі змагарны патэнцыял. Сведкі – Лявон Баршчэўскі, Алесь Бяляцкі.
28.10.2016
Гарачая вясна 1996 году (масавыя і нават крывавыя акцыі пратэсту)
Увесну 1996 году адбылася серыя масавых акцыяў пратэсту супраць аўтарытарнага рэжыму прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі.
21.10.2016
Рэферэндум 1995 года
Адразу ж пасля рэферэндуму знялі і парвалі на кавалкі законны дзяржаўны сцяг з будынку Адміністрацыі прэзідэнта, а з Дому ўраду – герб Пагоня. Вынікі рэферэндуму выклікалі хвалю пратэсту апазіцыі.
20.10.2016
Пачатак незалежнага друку
На пераломе 1980-90-ых гг. узнікае патрэба ў незалежнай беларускай апазіцыйнай прэсе.
07.10.2016