Праграмы

Цыкл фільмаў Вячаслава Ракіцкага распавядзе пра змаганне за незалежную і дэмакратычную Беларусь у 1980-2000-х, у якасці «сведкаў» – актыўныя ўдзельнікі гэтага змагання.Трыццаць недалёкіх ад нас гадоў гісторыкі ўжо трактуюць як найноўшае адраджэнне. Яно поўніцца як шматлікімі перамогамі, гэтак і ня меншымі паразамі, з якіх варта рабіць высновы. Сёння ўжо час фіксаваць гэтую гісторыю, якая ўсё больш і больш аддаляецца ад нас.
Усе праграмы
Усе праграмы

Змаганне за беларускую мову
Палітыка перабудовы пры канцы 1980-ых гг., дазволіла людзям навукі, адукацыі ды культуры пачаць барацьбу за наданне беларускай мове статусу дзяржаўнай. Сведчаць Пётра Садоўскі ды Алег Трусаў.
28.12.2015
Гісторыя клуба гарадзенскіх патрыётаў «Паходня»
Клуб бараніў помнікі гісторыі ды культуры, актывісты бралі актыўны ўдзел у дэмакратызацыі грамадства. Дзейнасць «Паходні» была пад пільным вокам КДБ.
21.12.2015
Беларуская хатка ў Маладзечне
У 1982 г. у Маладзечне ўзнікае суполка патрыятычнай моладзі «Беларуская хатка» – гарадскі асяродак беларускае культуры ды вольнае думкі.
14.12.2015
Культавы «Клеменс» у Віцебску
Вострапатрыятычны і па сутнасці антысавецкі спектакль стаўся прадвеснікам будучых эпахальных зменаў. Сведчаць Святлана Дашкевіч і Пятро Ламан.
07.12.2015
Падпольны антысавецкі самвыдат у Беларусі
На мяжы 1970–1980-ых у Менску з’яўляецца першы антысавецкі патрыятычныя самвыдат. Сведчаць Сяргей Дубавец, Вінцук Вячорка, Яўген Івашкевіч.
30.11.2015
Дынама 89 – першы дазволены апазіцыйны мітынг
19 лютага 1989 года ў Менску адбыўся першы ў Беларусі дазволены ўладамі масавы «мітынг у падтрымку Перабудовы». Каля 40 тысяч чалавек пратэставалі за перамены.
23.11.2015
Алесь Бяляцкі пра «Дзяды» 1988: На высотках сядзелі снайперы
Сотні людзей пешшу ішлі на ўсходнія могілкі, каб на Дзяды памянуць памерлых. А на падыходзе іх чакалі тысячныя сілы міліцыі і ўнутраных войск.
16.11.2015
Як Мартыралог Беларусі і БНФ быў створаны ў Чырвоным касцёле
Драматычныя падзеі, якія разгортваліся ў касцёле 19 кастрычніка 1988 году, вызначылі цэлы шэраг падзеяў найноўшае Беларусі. Альбо нават усю гэтую гісторыю.
09.11.2015
1988 — пратэсты супраць станцыі метро «Няміга»
У цэнтры Менску на плошчы Свабоды 20 сакавіка 1988 году адбыўся першы за савецкую гісторыю апазіцыйны мітынг арганізаваны аб’яднаннем «Талака».
02.11.2015
Тутэйшыя: самая нацыянальная кропка Менску
У 1980-ыя гады помнік прароку беларускага адраджэння, песняру беларускай нацыі Янку Купалу ў цэнтры Менску стаў асабліва прыцягальным для адраджэнцаў найноўшага часу.
26.10.2015
Друя
Дэманстрацыя па вадзе ад Друі да Дзвінску супраць будаўніцтва ГЭС. Удзельнікі – Уладзімер Арлоў, хтосьці з музыкаў былой «Мроі». Памерлі Сяргей Вітушка, Зміцер Сідаровіч, Віктар Івашкевіч…
19.10.2015
Сведкі: Аўганцы білі дзяцей 80-х за беларускія песні
У сярэдзіне 1980-х гадоў паўстаў моладзевы рух «За адраджэнне беларускай культуры». Акцыі нацыянальна-арыентаванай моладзі былі на слыху і моцна непакоілі камуністычны рэжым.
12.10.2015
Талака
Моладзевае згуртаванне «Талака». Удзельнікі – Вінцук Вячорка, Алесь Суша, Сяргей Харэўскі, Генік Лойка. І зноў – на жаль, ужо няма з намі Сяргея Вітушкі.
05.10.2015