Што магло б узняць студэнтаў?


«Размова» Уладзіміра Мацкевіча з выкладчыцай, грамадскай актывісткай Аленай Ісідовіч, якая змагаецца за вызваленне студэнтаў-палітвязняў.

Студэнты працягваюць дэманстраваць грамадзянскую пазіцыю, хоць гэта пагражае сур’ёзнымі наступствамі.

«Што б магло аб’яднаць сёння студэнтаў, даць ім хоць бы нейкую ўпэўненасць у іхных дзеяннях, – гэта ідэя агульнага патрабавання вызвалення студэнтаў з-за кратаў, – лічыць госця студыі Алена Ісідовіч. – Ужо больш як сорак чалавек за кратамі».

Падрабязней пра тое, з чым сёння давялося сутыкнуцца студэнтам, выкладчыкам ды іхным сем’ям, глядзіце ў «Размове» Уладзіміра Мацкевіча і грамадскай актывісткі Алены Ісідовіч.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: belsat.eu