Такому дому пазайздросцяць і ў Драздах! Сатырычнае шоу


Які будаўнічы матэрыял самы рэдкі ў Беларусі? Чаму працаўнік ЖЭСу шкадуе, што яму не намылілі галаву? Як у Нацыянальным мастацкім музеі можна знайсці пажытак для розуму і для цела? Пра гэта – у новым выпуску «Хай так TV».

  • Дом, якому пазайздросцяць і ў Драздах
  • Дзмітрыя Есяневіча пакусаў бурундук. Клешч-бурундук
  • Хацелася пясочку? Вось вам пясок!
  • Як адрозніць чарвяка-хлопчыка ад чарвяка-дзяўчынкі
  • Чыноўнік з ЖЭСу захацеў, каб яму намылілі галаву
  • Пратэст… супраць санкцыяў
  • Святое кінулі ў святое!
  • Амерыканцы знішчылі субкультуру… беспілотным электратрактарам!
  • Што пакінуў у Нацыянальным мастацкім музеі Мікіта Моніч, якому запрапанавалі звольніцца праз крамольны вершык? Над якім відэакурсам для дзяцей ён працуе зараз? Якую музыку слухае для добрага настрою? Ці вечнае мастацтва?

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Калаж з фота: Pascal Bernardon / unsplash