Чаму TUT.by гэтым разам не здолеў «прайсці паміж кроплямі»?


Незалежная прэса сутыкнулася з новаю хваляю рэпрэсіяў. Што чакае TUT.by і ўвесь рынак?

Пазіцыя «прайсці паміж кроплямі», якая доўгія гады дазваляла парталу TUT.by працаваць у Беларусі, больш не ратуе.

«TUT.by раней займаў пазіцыю «прайсці паміж кроплямі». Пры ўсім незадавальненні ўладаў тым, што там з’яўляўся альтэрнатыўны погляд на падзеі ў Беларусі, там прысутнічаў і той погляд, які падабаўся ўладам. Таму можна было знаходзіць пэўны кампраміс», – згадаў эксперт у медыях Паўлюк Быкоўскі. Усё змянілася з прыходам COVID-19, а пазней – масавых пратэстаў. Журналісты парталу адлюстроўвалі рэчаіснасць, і гэтага ўлады не стрывалі.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота: belsat.eu