Актывістка пра «справу студэнтаў»: Няма розніцы, каго судзіць, галоўнае – спыніць пратэсты


Грамадзянам Беларусі давялося з уласнага досведу, а не з падручнікаў дазнацца, што такое рэпрэсіі. У тым ліку і студэнтам, гучная справа якіх сёння разглядаецца ў судзе.

У эфіры «Размовы» Святланы Калінкінай – прадстаўніца Згуртавання беларускіх студэнтаў Наста Крывашэева. Ейных сяброў і паплечнікаў судзяць у Менску, а самой дзяўчыне пашчасціла пазбегнуць арышту.

«Мне здаецца, гэтая студэнцкая справа менавіта так і пабудаваная, каб студэнцтву, маладым людзям сказаць: «Мы можам вас пасадзіць, нам нічога гэта не будзе каштаваць, і мы можам гэта зрабіць з абсалютна любым чалавекам», – лічыць суразмоўца Святланы Калінкінай.

Наста Крывашэева называе тых, хто сёння сядзіць на лаве падсудных, шчырымі, смелымі і адказнымі людзьмі, а абвінавачванне лічыць абсурдным. Падрабязней пра справу студэнтаў – у поўным выданні «Размовы».

Глядзіце таксама:

Hавiны
«Справа студэнтаў»: як прайшлі першыя сем дзён суда
2021.05.25 10:50

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.