Найбуйнейшы вадзяны млын у Беларусі


Графы Патоцкія ператварылі мястэчка Рось ва ўласнае гняздо. Пра магнацкі размах будаўніцтва сёння сведчаць ацалелыя пабудовы і закінуты парк, які графы разбілі навокал палацу-замку.

Мястэчка Рось стаіць на аднайменнай рацэ. Але не той, ад якой, паводле адной з тэорыяў, паходзіць назва «Русь». Гэтая Рось месціцца ў гістарычнай Літве, у сённяшнім Ваўкавыскім раёне.

Мястэчкам Рось валодалі прадстаўнікі родаў Хадкевічаў, Агінскіх, Сапегаў і Патоцкіх. Гэтыя магнацкія роды – першай велічыні ў ВКЛ. Найглыбейшы адбітак у гісторыі мястэчка пакінулі графы Патоцкія. Будынкі, якія яны пабудавалі і якія ацалелі да нашых дзён, гавораць пра магутнасць і заможнасць іх уладальнікаў. Чаго толькі варты найбуйнейшы ў Беларусі вадзяны млын.

Як выглядала сядзіба графаў Патоцкіх? Якія скарбы ў ёй зберагаліся? Што засталося ад яе? Хто з абслугі графскага маёнтку меў уласны дом? Чым вядомыя на ўсю Беларусь касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Росі ды Свята-Траецкая царква? Хто і навошта руйнаваў тое, што ацалела пасля Другой сусветнай вайны?

Акрамя таго аўтар і вядоўца праграмы доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч пагутарыў з мясцовым жыхаром, майстрам-разьбяром Анатолем Зубанавым. Ён, напрыклад, выразаў з дрэва фігуру старажытнага шахцёра, якая цяпер упрыгожвае музей у Краснасельскім.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.