Пад каго пішуць новую Канстытуцыю Беларусі?


Ці прадугледжвае новая Канстытуцыя новага прэзідэнта? Разбіраюцца вядоўца «Размовы» Святлана Калінкіна і палітолаг Кацярына Шмаціна.

Складана сказаць, што новага беларусы пабачаць у абноўленай Канстытуцыі, над якой працуюць улады. Выглядае, што хоць Аляксандр Лукашэнка і анансаваў перадачу пасады, але ў новым дакуменце мы гэтага не пабачым.

«Мяркую, што Канстытуцыя пішацца для таго, каб замацаваць пазіцыі і Лукашэнкі, і наменклатуры, бо ў будучым хтосьці з яе можа прыйсці на змену Лукашэнкі. А таксама для таго, каб прэзентаваць беларускаму грамадству і міжнароднай супольнасці, што быццам бы канстытуцыйная рэформа – гэта такі плаўны выхад з бягучага палітычнага крызісу», – выказала сваё меркаванне палітолаг.

Ці дачакаюцца грамадзяне Беларусі рэальных зменаў? Якое месца ў гэтым працэсе адвялі Расеі? Пра гэта ды іншае разважаем у «Размове».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.