Чаму перад выбарамі не знізілі цэнаў ды істотна не падвысілі заробкаў?

Гэтым разам беларусы не дачакаліся ад уладаў традыцыйных плюшак напярэдадні выбараў. Што гэта магло б значыць? Разбіраемся ў праграме «Размова» са Святланай Калінкінай і эканамістам Львом Марголіным.

Перадвыбарчая пара ў Беларусі заўжды вылучалася тым, што пасля палітычнага бізуна наступаў перыяд эканамічнага перніка: падвышаліся заробкі, падалі кошты. Чаму сёлетняя выбарчая парламенцкая кампанія не прынесла фінансавай палёгкі?

Леў Марголін мяркуе, што як і Гітлеру напрыканцы Другой сусветнай, сёння Лукашэнку застаецца верыць толькі ў выратавальную моц суперзброі. Беларуская wunderwaffe павінна зберагчы ад краху эканоміку краіны.

Што ж за суперзброю прыхоўвае Лукашэнка і пры чым тут Кітай? А таксама чаму ў краіне скончыліся «пернікі» і чым гэта пагражае? І ці дачакаемся эканамічнага пад’ёму пад прэзідэнцкія выбары?

Адказы – у праграме «Размова» са Льваом Марголіным і Святланай Калінкінай.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Больш матэрыялаў

Пад каго пішуць новую Канстытуцыю Беларусі?

Актывістка пра «справу студэнтаў»: Няма розніцы, каго судзіць, галоўнае – спыніць пратэсты

Чаму TUT.by гэтым разам не здолеў «прайсці паміж кроплямі»?

Што далей з TUT.by? Сузаснавальнік парталу – пра далейшы лёс

Ці ўдасца ўладам «зачысціць» недзяржаўны сектар?

Што магло б узняць студэнтаў?

Каму можа перайсці ўлада пасля Аляксандра Лукашэнкі? Інтэрв’ю з Сяргеем Навумчыкам

Валанцёр: Падтрымлівайце не толькі зняволеных, але і тых, хто на свабодзе