Міліцыянты больш не хочуць быць ябацькамі! Сатырычнае шоу


Брытанскія навукоўцы, здаецца, могуць патлумачыць, чаму беларусы адчулі пах свабоды, а найлепшы лыжнік Беларусі Сяргей Далідовіч можа даць параду, як скончыць марафон, які распачалі беларусы ў жніўні 2020-га.

Глядзіце ў новым выпуску:

  • «– Ябацька, бро? – Не, неябацька, бро!»
  • Беларусь уратуюць пахі! Якія?
  • Задача, перад якой спасавалі паліттэхнолагі
  • Чыноўнікі намерыліся ападаткаваць праўладныя мітынгі?
  • Ідэя для серыялу Netflix
  • Беларусы пратэстуюць… за навагоднім сталом!
  • Сяргей Далідовіч – пра бег на лыжах ва ўсю моц, аленяў, як яго праславіла гісторыя з бел-чырвона-белым сцягам, пра падзел беларускага спорту і як выглядала савецкая спартовая экіпіроўка

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.