Ці будзе гандаль палітвязнямі?


Ці гатовы Аляксандр Лукашэнка пайсці на палітычную амністыю? Разбіраюцца палітычны аглядальнік і муж палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай Ігар Ільяш і вядоўца «Размовы» Святлана Калінкіна.

Колькасць людзей, прызнаных праваабаронцамі палітзняволенымі, набліжаецца да двух соцень. Яшчэ каля тысячы чалавек праходзяць у рознай якасці па крымінальных справах, звязаных з пратэстамі. Усе гэтыя людзі – прадметы палітычнага гандлю для рэжыму Лукашэнкі.

«Не думаю, што будуць вызвалены асобы, якія непасрэдна з’яўляюцца палітычнымі апанентамі Лукашэнкі. Такія як Калеснікава, Статкевіч, Севярынец – фігуры менавіта палітычныя. Сярод палітзняволеных ёсць шмат людзей, якія трапілі пад рэпрэсіі выпадкова. Іх нельга лічыць палітычнымі апанентамі ці нават апазіцыяй. Проста яны аказаліся не ў тым месцы, не ў той час», – пракаментаваў Ігар Ілляш магчымасць таго, што на волю адпусцяць палітвязняў.

Чаму далёка не ўсе палітзняволеныя могуць спадзявацца на вызваленне? Што хочуць атрымаць за вызвалення Бабарыкі? Глядзіце ў поўнай версіі «Размовы».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: belsat.eu