Як патэлефанаваць птушкам?


У цэнты ўвагі рэпартажу – грамадская арганізацыя «Ахова птушак бацькаўшчыны». Арганізацыя займаецца не толькі птушкамі, але і іншымі жывёлінамі Беларусі, а галоўная мэта АПБ заахвочванне насельніцтва да актыўнай аховы прыроды. Пра дзейнасць арганізацыі распавядзе дырэктар Аляксандр Вінчэўскі, а таксама дасць парады, што гараджане могуць зрабіць для птушак летам.

Спецыяліст па імпрэзах у АПБ Наталля Саракавік зрэалізавала цікавую ідэю, дзякуючы якой у беларускіх птушак з’явіліся персанальныя нумары тэлефонаў. Разам з ёй мы патэлефануем да сініцы і зробім сінічнік.

Калаж з фота: belsat.eu