«Закон Магніцкага» закране беларусаў

[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/biRM0cERqpQ”][vc_column_text]Сенат Кангрэсу ЗША адобрыў пашырэнне дзеяння «закону Магніцкага» з Расеі на ўсе краіны, якія парушаюць правы чалавека.

Спіс Магніцкага патэнцыйна зможа закрануць несумленнага чыноўніка, палітыка, ці бізнесоўца з любой краіны свету. Прапанову сенат прыняў разам з цэлым пакетам абарончай стратэгіі ЗША – дакументам, што вызначыць стратэгію краіны ў гэтым напрамку на бліжэйшыя гады. Ці падпіша Барак Оўбама такі істотны законапраект у апошнія тыдні свайго прэзідэнцтва, і будзе дакумент тычацца нашае краіны?

«Можна чакаць, што нейкія прапановы адносна ўнясення кагосьці з Беларусі будуць зробленыя. Пабачым, як будзе дзеяць адміністрацыя Трампа, але ў кожным выпадку, выглядае на тое, што прэзідэнт Оўбама будзе вымушаны падпісаць гэты законапраект і ён уступіць у моц яшчэ да таго, як Доналд Трамп стане прэзідэнтам ЗША», – лічыць Алесь Лагвінец.

Сяргей Магніцкі загінуў у маскоўскім СІЗА нумар адзін у лістападзе сем год таму. Адвакат распачаў следства па факце крадзяжу амаль пяці з паловаю мільярдаў рублёў з бюджэту Расеі, да якога апынуліся датычнымі дзясяткі чыноўнікаў расейскай вертыкалі. Аднак у выніку самога Магніцкага арыштавалі па абвінавачанні ў дапамозе ўва ўхіленні ад аплаты падаткаў. Прычым адпаведны загад далі ўласна фігуранты расследавання Магніцкага.

Праваабаронцы сцвярджаюць, што юрыст быў закатаваны ў СІЗА, і што адміністрацыя ізалятара намагалася выкрасліць з акту аб смерці інфармацыю пра закрытую чэрапна-мазгавую траўму, якая сталася непасрэднай прычынай смерці.

Прозвішча Магніцкага ў пэўным сэнсе стала сімвалам. Да закону Магніцкага ўжо далучылася Эстонія і ў ЗША спадзяюцца, што яе прыкладам пойдзе ўвесь дэмакратычны свет

«Верагоднасць такая ёсць, але я б не сказаў, што гэты акт радыкальным чынам памяняе ўсю сістэму міжнародных адносінаў. Але гэта маральны жэст з боку самай магутнай дэмакратыі свету», – кажа Лагвінец.

Крэмль не хаваў абурэння пасля прыняцца закону Магніцкага і ((графіка)) прыняў у адказ адразу два дакументы. Першы абмяжоўваў уезд у Расею амерыканскім службоўцам, нібыта датычным да катаванняў у турме Гуантанама. Другі забараніў усынаўляць расейскіх дзяцей амерыканскім грамадзянам. Пуцін тлумачыў, што тое былі вымушаныя крокі, маўляў, не Расея першая пачала. «Мы хіба прынялі гэты спіс Магніцкага? – пытаў Пуцін. – Ну з якога ражна гэта было зроблена – патлумачце! Ніхто ж не можа патлумачыць і сказаць – навошта».

Самога Магніцкага, праз тры гады пасля смерці, прызналі вінаватым ува ўхіленні ад падаткаў. Гэта быў першы такі вырак у гісторыі расейскай Феміды. Адміністрацыю ж СІЗА суд палічыў невінаватай у смерці адваката

Усевалад Шлыкаў

Больш матэрыялаў

Два месяцы пратэстаў у Венесуэле. Прэзідэнт не збіраецца сыходзіць

Прэзідэнт Малдовы паляцеў у Маскву, каб загасіць дыпламатычны канфлікт

«Я ніколі не бачыў такога жудаснага выбуху». Тэракт у Кабуле

Дыктатар, наркадылер, шпіён ЦРУ. Памёр Мануэль Нар’ега

«Доналд Трамп ідзе не ў нагу з усім светам»

«Калі нехта кажа, што немцы кепскія, не трэба перакладаць літаральна». Трампа не разумеюць у Еўропе

Як Манчэстэр перажывае трагедыю з выбухам

У Вялікай Брытаніі ўвялі «крытычны» узровень тэрарыстычнай небяспекі