Вольга Шатыка

Знайсці сябе ў 70
Вольга Шатыка 40 гадоў прапрацавала доктаркаю. Удзел у праекце «Рэальны ўзрост» перакуліў ейнае жыццё: яна навучылася весці блог, пазаваць перад камерай і хадзіць па подыуме. І ў 70 гадоў нечакана для сябе сталася бізнес-лэдзі. Цяпер Вользе Шатыцы 71 год, яна мадэль, блогерка і фанатка здаровага ладу жыцця. Пра сябе кажа: «Натхняю «забіць» на ўзрост».
08.03.2021