Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Кірыл Буданаў заявіў, што сярэдзіна траўня – пачатак чэрвеня будзе складаным перыядам для Украіны.
У інтэрв’ю ВВС начальніка ГУР Кірыла Буданава запыталі, ці не шкадуе ён, што ў канцы 2022-га – пачатку 2023 году прагназаваў хуткае вызваленне Крыму. Буданаў адказаў, што не шкадуе: гэты быў прагноз рэальнага часу і засноўваўся на фактах, лічбах, дакументах. Аднак потым абставіны змяніліся.
Цяпер факты і лічбы ўказваюць на тое, што Украіну чакае складаны перыяд.
«Нас чакае дастаткова цяжкая, паводле нашай ацэнкі, сітуацыя ў бліжэйшы час. Але яна не катастрафічная, гэта таксама трэба разумець. Армагедон не адбудзецца, як многія зараз пачынаюць гаварыць. Але праблемы з сярэдзіны траўня будуць», – зазначыў ён.
Паводле Буданава, гэта тычыцца не толькі сітуацыі на фронце, бо расейцы выкарыстоўваюць комплексны падыход.
«Яны праводзяць комплексную аперацыю. Не будзем мы пра гэта з вамі доўга размаўляць, але гэта цяжкі перыяд будзе. Сярэдзіна траўня, пачатак чэрвеня», – падкрэсліў кіраўнік ГУР.
Буданаў пры гэтым заявіў, што на сённяшні дзень абсалютна няма пагрозы новага наступлення на Кіеў.
Кіраўнік ГУР працягвае лічыць: вайну можна завершыць выхадам да межаў 1991 году і для Украіны ў гэтым сэнсе нічога не змянілася.
Глеб Нержын belsat.eu