Стрыптыз і вайна

Рэжысёр: Андрэй Куціла Год: 2021

У ваенным гарадку пад Мінскам жывуць дзед і ўнук. Падпалкоўнік авіяцыі ў адстаўцы, дзед узнагароджаны медалямі, жыве актыўна, удзельнічае ў грамадскім жыцці. Свята верыць у ідэалы савецкага мінулага, шчыра распавядае аб гэтым моладзі. Унук кінуў прафесію інжынера. Офісная праца не прыносіла яму ні заробка, ні задавальнення. Сёння ён спрабуе ажыццявіць мару – стварыць тэатр эратычнага танца. Дзядуля не гатовы мірыцца з памкненнямі ўнука і прыкладае ўсе намаганні, каб вярнуць яго да стабільнага і звычайнага жыцця. Канфлікт пакаленняў робіцца роздумам аб супярэчнасцях постсавецкай прасторы.

Фільм удзельнічаў у 22 кінафестывалях па ўсім свеце і выйграў 6 узнагарод. Сярод іх прыз кінакрытыкаў на фестывалі фільмаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы «goEast» у Вайсбадэне (Нямеччына, 2019), адмысловы прыз журы ў асноўным конкурсе дакументальнага кіно на фестывалі «Лістапад» у Менску (Беларусь, 2020) ды прыз маладога гледача на Міжнародным фестывалі дакументальных фільмаў «Millenium»у Бруселі (Бельгія, 2020).

Рэжысёр Андрэй Куціла, 2019, Беларусь