ISW: Вагнэраўцы размесцяцца ў Беларусі ў трох палявых лагерах


Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) паведамляе, што байцы ПВК Вагнэра ў Беларусі размесцяцца ў трох лагерах. Адзін з іх ужо пабудаваны пад Асіповічамі. Дзе будуць яшчэ два – пакуль невядома.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: lesgazeta.by

Паводле экспертаў ISW, новыя лагеры вагнэраўцаў могуць з’явіцца ў заходніх вобласцях Беларусі.

30 чэрвеня стала вядома, што пад Асіповічамі пабудаваны палявы гарадок на 8 тыс. асобаў. Імаверна, ён прызначаны для размяшчэння ПВК Вагнэра. Пра гэта паведаміла маніторная група «Беларусі Гаюн» са спасылкай на выданне «BBC Verify».

Hавiны
Намётавы лагер на 8 тыс. асобаў пабудаваны пад Асіповічам. Імаверна, для вагнэраўцаў
2023.07.01 09:30
Агляд
Лагеры баевікоў – цяпер не жарт. Што вядома пра вагнэраўцаў і будоўлю ў Асіповічах
2023.06.29 18:32

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў