Самалёт кіраўніка ПВК Вагнэра Прыгожына зноў заўважаны ў Беларусі


Самалёт кіраўніка ПВК Вагнэра зноў заўважаны ў Беларусі. Сёння раніцай ён прызямліўся ў Мачулішчах. Аб гэтым паведамляе маніторная група «Беларускі Гаюн».

Маршрут самалёта Яўгена Прыгожына 1 ліпеня 2023 года. Скрыншот з сайту flightradar / «Беларускі Гаюн» / Telegram

1 ліпеня ў 08:53 адзін з бізнес-джэтаў кіраўніка ПВК Вагнэра Яўгенія Прыгожына «Embraer Legacy 600» (рэгістрацыйны нумар RA-02795) прызямліўся на ваенным аэрадроме ў Мачулішчах. Хто быў на яго борце – пакуль не вядома.

Як паведамляў раней «Белсат», абодва бізнес-джэты Прыгожына пакінулі Беларусь уначы 27 чэрвеня, а сам кіраўнік ПВК Вагнэра перад тым, імаверна, меў сустрэчу з Лукашэнкам. Той раз барты кіраўніка наймітаў прабылі ў Мачулішчах крыху больш за 14 гадзінаў.

30 чэрвеня спадарожнікавае назіранне заўважыла заканчэнне будоўлі пад Асіповічамі палявога лагеру на 8 000 чалавек, імаверна прызначанага для размяшчэння вагнэраўцаў у Беларусі.

Hавiны
Намётавы лагер на 8 тыс. асобаў пабудаваны пад Асіповічам. Імаверна, для вагнэраўцаў
2023.07.01 09:30

Планы размяшчэння ў Беларусі часткі вагнэраўцаў былі агучаныя пасля завяршэння хуткаплыннага мяцяжу ПВК Вагнэра, як адбыўся 23-24 чэрвеня. Тады баевікі спыніліся ў 200 км ад Масквы, ажыццявіўшы перад тым захоп штабу ў Растове-на-Доне і здзейсніўшы марш на расейскую сталіцу. Мяцеж скончыўся пасля перамоваў Прыгожына з Аляксандрам Лукашэнкам.

Пазней адзін з наймітаў ПВК Вагнэра Аляксей Брэст Бярговін расказаў у відэазвароце аб тым, што адкрываецца новы баявы кірунак – Беларусь.

Hавiны
Удзельнік ПВК Вагнэра з пазыўным Брэст: Адкрываецца новы баявы кірунак – Беларусь
2023.06.28 13:43

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў