2 лютага адбылося паседжанне рады Міжнароднай федэрацыі хакею (МФХ), паведамляе афіцыйны сайт арганізацыі. На ім пастанавілі, што спаборніцтвы ў 2021 годзе пройдуць у Рызе.
Гаспадарамі менскай часткі турніру маглі таксама стаць Славакія і Данія, але, каб не ўскладняць віруснай сітуацыі паездкамі паміж рознымі гарадамі, увесь чэмпіянат аддалі Латвіі. Гульні прымуць «Арэна Рыга» і Алімпійскі спартовы цэнтр, які ператвораць у коўзанку на 6000 чалавек.
Частку чэмпіянату меўся прыняць Менск. Менавіта ў беларускай сталіцы планавалі правесці матчы групы A і фінальнага этапу. Аднак пратэсты і рэпрэсіі ўладаў Беларусі вымусілі МФХ перанесці турнір. У Рызе мусіць згуляць і зборная Беларусі па хакеі.
ЯП, belsat.eu