Беларускае Міністэрства замежных справаў паведаміла, што 10 нашых суайчыннікаў, у тымі ліку лётчыкі самалёта «Belcanto Airlines», былі вывезеныя з тэрыторыі Судану.
Сваё паведамленне ведамства апублікавала ў Twitter:
«Усе 10 грамадзянаў Беларусі, у тым ліку лётчыкі, якія былі ў Судане, вылецелі з Хартуму эвакуацыйным рэйсам у Маскву і ўжо мінулі мяжу Судану. Гэта вынік супольнай працы. Дзякуем калегам з МЗС Расеі».
Нагадаем: 20 красавіка стала вядома, што ў выніку дзяржаўнага перавароту, які пачаўся ў Судане, у аэрапорце Хартуму быў моцна пашкоджаны і фактычна знішчаны самалёт Іл-76ТД беларускай авіякампаніі «Belcanto Airlines». Як сцвярджаецца, самалёт прыляцеў у краіну для правядзення мадэрнізацыйных працаў і тэхнічнага абслугоўвання.
28 красавіка беларускае МЗС паведаміла, што з Судану ў Егіпет праз сухаземную мяжу ўдалося эвакуяваць шасцярых беларускіх грамадзянаў, «якія працавалі на суданскія кампаніі паводле прыватных кантрактаў, а не на беларускага авіяперавозніка». Пілоты «Belcanto Airlines», згодна з заяваю прэс-сакратара беларускага МЗС Анатоля Глаза, на той момант яшчэ заставаліся на тэрыторыі Судану.
Раман Шавель belsat.eu