Завесці справу супраць менскіх школьніц, якія падпалілі абраз, патрабаваў асабіста мітрапаліт Веньямін


Мітрапаліт Веньямін мае дачыненне да крымінальнай справы супраць дзвюх 15-гадовых дзеўчын, якім цяпер пагражае да 6 гадоў калоніі, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціанская візія».

Мітрапаліт Веньямін. 
Фота: zviazda.by

Паведамляецца, што мітрапаліт Веньямін, які ўзначальвае Беларускую праваслаўную царкву, асабіста патрабаваў перадаць у Следчы камітэт відэа з царкоўных камераў назірання, на якім дзяўчаты трымаюць падпалены папяровы абразок.

У выніку непаўналетніх затрымалі і завялі супраць іх крымінальную справу за «злоснае хуліганства».

Нагадаем, сілавікі 1 лютага затрымалі дзвюх 15-гадовых школьніц, якія падпалілі папяровую ікону каля Свята-Духава кафедральнага сабору ў Менску. Тады ў СК заявілі, што ў тэлефонах дзяўчат знайшлі яшчэ і «фота свастыкі і іншыя фота нацысцкай накіраванасці».

Скрыншот з відэа: skgovby / Telegram

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў