Украіна атрымала каля 100 млрд долараў ваеннай дапамогі


Украіна з пачатку поўнамаштабнай вайны, якую пачала Расея ў лютым мінулага года, атрымала ад партнёраў каля 100 мільярдаў долараў дапамогі. Пра гэта «Укрінформу» паведаміў міністр абароны Аляксей Рэзнікаў. Грошы былі патрачаныя на ўзбраенне і ваенную тэхніку.

Перададзеная Украіне тэхніка.
Фота: USEmbassyKyiv / Twitter

«Мы атрымалі ў грошах зброі і тэхнікі рознай, патронаў, снарадаў і стрэлаў, я думаю, пад 100 мільярдаў. Толькі ад ЗША – больш за 50 мільярдаў, ужо пад 60 падыходзіць. Калі гэта памножыць на курс грыўны, вы ўбачыце, колькі гэта трыльёнаў грыўняў», – заявіў украінскі міністр абароны.

Рэзнікаў заявіў, што пераважная большасць бюджэту Мінабароны, прадугледжанае Дзяржаўным бюджэтам Украіны, траціцца на грашовае забеспячэнне ваенных і кампенсацыі.

«Таму, калі палічыць эфектыўнасць выкарыстання бюджэтных сродкаў, то тое, што мы забяспечваем у арміі, мы забяспечылі танна. Таму што гэта зрабілі за іншыя сродкі, сродкі іншых краінаў», – кажа Рэзнікаў.

Прыярытэтам нумар адзін для ЗСУ ён назваў супрацьпаветраную абарону. Сярод самых вострых запатрабаванняў – новыя сучасныя сістэмныя комплексы, такія як Patriot, NASAMS, SAMP / T, Iris-T, як Gepard, Crotale і г.д. Да таго ручныя перанасныя зенітна-ракетныя комплексы, як «Stinger», «Starstreak» і іншыя, розныя гранатамёты, супрацьтанкавыя ракетныя комплексы.

«Вядома – авіяцыя, таму што авіяцыя з’яўляецца часткай супрацьпаветранай абароны, таму што авіяцыйная платформа дазваляе паражаць паветраныя цэлі – ад крылатых балістычных ракетаў да самалётаў, якія іх выпускаюць, уключаючы дроны, «шахеды» і г.д. І мы сёння ўжо з вамі дакладна ведаем, што ў нас будзе F-16», – заявіў міністр.

Верагодна, пастаўкі і прымяненне F-16 чакаюцца вясной 2024 года. «Сёння дазвол на навучанне ёсць, краіны, якія пагадзіліся навучаць, ёсць, і нават ужо ёсць краіны, якія пагадзіліся перадаць нам F-16 пасля завяршэння навучання і падрыхтоўкі інфраструктуры», – адзначыў Рэзнікаў.

Сярод лідараў ваеннай дапамогі Украіне – Злучаныя Штаты і Вялікая Брытанія.

Hавiны
Кіраўнік ГУР Украіны Буданаў: Вайна павінна быць перанесеная на тэрыторыю Расеі
2023.09.01 20:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў