Да няпоўнагадовага палітвязня з эпілепсіяй Мікіты Залатарова, які зняволены ў бабруйскай калоніі, не пусцілі на спатканне маці. Пра гэта паведамляюць naviny.online.
2 кастрычніка да Мікіты на спатканне не пусцілі маці і не прынялі для яго перадачу.
«Сын у ізалятары, сказаў нейкі ўстрывожаны чалавек у форме. Прадукты не ўзялі, усё прывезла таму. Прасіла зрабіць фота, каб пераканацца, што ён жывы. Ахоўнік сказаў, што не дазволена. Вось так, з каменем на душы, і вярнулася дадому», – распавёў бацька Міхаіл Лапуноў.
16-гадовага Мікіту Залатарова затрымалі ў Гомлі 11 жніўня 2020 года. За нібыта ўдзел у масавых беспарадках яго асудзілі на 5 гадоў. Затым за «гвалт над міліцыянтамі» яму прысудзілі яшчэ 1,5 года.
МГ belsat.eu