МЗС Беларусі выказаў Польшчы пратэст: польскі самалёт парушыў дзяржаўную мяжу


Прэс-служба МЗС Беларусі паведаміла пра выклік у міністэрства 3 лістапада Часовага паверанага ў справах Польшчы ў Беларусі Марціна Вайцехоўскага, якому быў выказаны «рашучы пратэст» у сувязі «з чарговым фактам парушэння 2 лістапада дзяржаўнай мяжы Беларусі паветраным суднам з боку Польшчы».

Міністэрства замежных справаў Беларусі. Крыніца: ua.news

«Падчас сустрэчы польскаму дыпламату заяўлены рашучы пратэст у сувязі з чарговым фактам парушэння 2 лістапада 2023 года дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь паветраным суднам з боку Рэспублікі Польшча», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МЗС Беларусі.

У МЗС запатрабавалі ад польскага боку «ўважлівага расследавання гэтага інцыдэнту і прыняцця дзейсных захадаў для выключэння такіх выпадкаў у будучыні». А таксама «рашуча ўказалі на прынцыповую недапушчальнасць нядбайнага стаўлення да выканання палётаў у памежнай зоне».

Ні дзяржаўны Памежны камітэт Беларусі, ні Міністэрства абароны не паведамлялі пра інцыдэнт з польскім самалётам, які нібыта парушыў беларускую мяжу. Польскае замежнае ведамства таксама не публікуе ніякай інфармацыі на гэты конт. «Белсат» адсочвае сітуацыю.

Hавiны
Следчы камітэт Беларусі завёў крымінальную справу супраць службовых асобаў Латвіі
2023.11.03 11:14

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў