З СІЗА № 1 выйшаў на свабоду актор і рэжысёр Віктар Бойка


Пра вызваленне Віктар Бойка паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Па сканчэнні 5 месяцаў і 9 дзён я зноў з вамі. Пакуль не разумею, дзе я, але тут дакладна лепш, чым там, дзе я быў», – напісаў былы палітвязень Віктар Бойка.

Актор і рэжысёр Віктар Бойка быў затрыманы 28 жніўня 2022 года. Яго ўтрымлівалі ў СІЗА на Валадарскага як абвінавачанага паводле артыкулу 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») за ўдзел у маршах пратэсту ў 2020 годзе. У кастрычніку 2022 года Бойку прызналі палітычным зняволеным.

Віктар Бойка.
Фота: Виктор Бойко / Facebook

Віктару Бойку 38 гадоў. Ён выпускнік кінашколы-студыі Андрэя Палупанава, якую скончыў у 2015 годзе. Працаваў у кіно як кастынг-дырэктар, брыгадзір масавых сцэнаў, рэжысёр.

На 4 лютага ў Беларусі палітычнымі вязнямі прызнаныя 1432 чалавекі.

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў